|
За шматвяковую гісторыю беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, увасобленую ў звычаях і абрадах, народным жыллі, святочным адзенні, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, традыцыях нацыянальный кухні.
Чарнаруцкая сельская бібліятэка прапануе увазе чытачоў віртуальную выставу “Нам засталася спадчына”. У прапануемых кнігах абагульнены гісторыя, сучасны стан і мастацкія асаблівасці беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паказваецца багацце народных промыслаў, традыцыі беларусаў мінулага стагоддзя. |
Захаваная памяць страчанай зямлі / укладальнік Б. А. Лазука, А. А. Галкоўскі ; аўтар тэксту А. А. Галкоўскі. – Мінск : Беларусь, 2016. – 207 с. : іл.
Альбом прадстаўляе калекцыю помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва са збораў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, сабраную ў 1990-2000-х гг. у раёнах Гомельшчыны і Магілёўшчыны, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
|
Калачова, І. І. Ад добрага кораня – добры парастак / І. І. Калачова. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 176 с. : іл. – (Ганаруся табой, Беларусь!).
У кнізе разглядаюцца сямейныя традыцыі беларусаў мінулага стагоддзя, паказваецца багацце народных промыслаў, сродкаў і метадаў выхавання дзяцей.
|
Кацар, М. С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / М. С. Кацар ; пераклад з рускай мовы, літаратурная апрацоўка і навуковая рэдакцыя Я. М. Сахуты. – 3-е выд. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2013. – 224 с. : іл.
У
У кнізе сабраны ўнікальны матэрыял пра народнае мастацкае ткацтва і вышыўку. Праз даваенныя запісы, замалёўкі і фотаздымкі вобразна і разнабакова раскрываецца паэтычная душа беларускага народа, яго бачанне прыроды і яе ўзаемасувязі з чалавекам і жыццём.
|
Лабачэўская, В. А. Повязь часоў – беларускі ручнік : альбом / В. А. Лабачэўская. – Мінск : Беларусь, 2002. – 230 с. : фота.
У альбоме публікуецца 200 узораў беларускіх ручнікоў, якія былі створаны на працягу прыкладна аднаго стагоддзя – з 1870-ых па 1980-ыя гады. Ручнікі прадстаўлены згрупіраванымі па гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі. |
Маленка, Л. І. Беларускі народны касцюм / Л. І. Маленка. – Мн. : Ураджай, 2001. – 160 с : іл.
Кніга – вынік збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці аўтара - мастака-мадэльера і тэарэтыка мастацтва, кандыдата мастацтвазнаўства. У яе ўвайшлі экспедыцыйныя матэрыялы, матэрыялы прыватнай калекцыі і архіваў, работы беларускіх мастакоў, якія дазваляюць прасачыць гісторыю стварэння беларускага народнага касцюма.
|
Маляўка, М. Сядзіба, або Хата з матчынай душою: абразкі, вершы : для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага узросту / Мікола Маляўка; мастак Я. А. Ларчанка. – Мн. : Юнацтва, 2002. – 143 с.; іл.
У кніжцы расказваецца, як жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, што было на іхнім стале ў будні і святы, якую спадчыну пакінул яны нам, сваім дзецям і ўнукам
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь: мастацтва 1920–1950-ых гадоў / [аўтары-ўкладальнікі: В. А. Архіпава і інш.]. – Минск : Беларусь, 2006. – 394 с. |
Сахута, Я. М. Беларуская выцінанка / Я. М. Сахута. – Мінск : Беларусь, 2008. – 230 с. : іл.
Дапаможнік знаёміць са спецыфікай і нацыянальнымі асаблівасцямі беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У ім змешчаны асноўныя звесткі пра разьбу па дрэве, ганчарства, кавальства, пляценне, роспіс, ткацтва і інш. |
Сахута, Я. М. Беларуская выцінанка / Я. М. Сахута. – Мінск : Беларусь, 2008. – 230 с. : іл.
У прапануемай, багата ілюстраванай кнізе абагульнены і гісторыя, і сучасны стан, і мастацкія асаблівасці, і нацыянальныя адметнасці беларускай выцінанкі. |
Селивончик, В. И. Возрождение ремесла: пособие по ручному узорному ткачеству / В. И. Селивончик, М. Н. Винникова. – Мн. : Полымя, 1993. – 142 с.: ил.
В пособии описывается одна из техник белорусского народного ткачества – ремизная, подробно излагается технология изготовления тканей на ручных ткацких станках, анализируются особенности их художественного оформления. |
Цітоў, В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі : вучэбна-метадычны дапаможнік / В. С. Цітоў. – Мн. : Беларусь, 1996. – 208 с. : іл.
Кніга дае асновы этнаграфічных ведаў пра беларускі народ (этнас) і яго старажытную культуру.ніга дае асновы этнаграфічных ведаў пра беларускі народ (этнас) і яго старажытную культуру.
|
Цітоў, В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь : традыцыйна-бытавая культура / В. С. Цітоў. – 2-ое выд. – Мн. : Беларусь, 2001. – 207 с. : іл.
У кнізе разглядаюцца асноўныя раздзелы народнай культуры – жыллё, адзенне, беларуская кулінарыя, сельская гаспадарка, промыслы і рамёствы, шляхі зносін і транспартныя сродкі.
|
Фадзеева, В. Беларускі ручнік / В. Фадзеева ; афармленне І. А. Дзямкоўскага. – Мн. : Полымя, 1994. – 327 с. : іл.
Кніга прысвечана беларускаму ручніку. Расказваецца пра спосабы яго вырабу і аздаблення, сімволіку арнаменту, абрадавае выкарыстанне, распаўсюджанае на Беларусі. |
| |
|
Меню сайта
|
|